Ніва № 24 (2561), 12 чэрвеня 2005 г.

У казачнай атмасферы

Аляксей МАРОЗ

Людзей, якія ўязджаюць у Краськаўшчыну, якую мясцовыя жыхары называюць Кархамі (гміна Дубічы-Царкоўныя), захоплівае невялікая драўляная хата, аздобленая мноствам выкананых па-мастацку разных арнаментаў. Усе дэталі зроблены з вялікай дакладнасцю і душой. Побач дома знаходзіцца драўнік, перароблены звонку на вятрак і шыкарна аздоблены. Нават куратнік у Міколы Корха, які так цудоўна ўпрыгожыў свой панадворак, пабудаваны, як казачная хатка. Побач выяваў казачных герояў — лісы і ваўка — знаходзяцца разныя дэталі.

— Мне здаўна падабаліся прыгожа аздобленыя вясковыя хаты і ў сэрцы я доўга выношваў патрэбу выканання карункавых упрыгожанняў дома. Цяжка было мне перанесці, калі я бачыў, як маладыя людзі абрываюць з дамоў прыгожыя навугольнікі і абкладваюць хаты сайдынгам, — заяўляе Мікола Корх, які ў 1999 годзе перайшоў на пенсію і больш часу стаў адводзіць разьбе. Перавёз ён з Чахоў-Арлянскіх у Кархі старую драўляную бацькаўскую хату і зрабіў у ёй майстэрню.

— Пасля пайшла мода на агратурыстычную дзейнасць і я рашыўся разбудаваць перавезены дом і прыстасаваць яго для патрэб турыстаў, — тлумачыць спадар Мікола. Арнаментацыю выканаў ён паводле ўзораў з Трасцянкі і іншых вёсак Гайнаўшчыны, а таксама выкарыстаў этнаграфічныя матэрыялы сабраныя ў Беларусі. Кожны бок дома аздоблены паводле розных плыняў захаваных у разных арнаментах...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF