Ніва № 23 (2560), 5 чэрвеня 2005 г.

Узвышша царкоўнай музыкі

Аляксей МАРОЗ

Узровень выканання царкоўных твораў на Міжнародным фестывалі „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі”, які з 22 па 29 мая праходзіў у Свята-Троіцкім саборы, быў вельмі высокі. Побач прафесійных калектываў, вельмі ўдала выступілі прыхадскія і аматарскія свецкія хоры, сярод якіх большасць складалі замежныя выканаўцы.

— Воля Царквы, каб фестываль адбываўся і разгортваў сваю дзейнасць, — заявіў мітрапаліт Сава і заахвочваў да ўдзелу ў мерапрыемстве, пералічваючы козыры царкоўнага спеву. Аб духоўным характары фестывалю гаварыў яго дырэктар, мітрафорны протаіерэй Міхаіл Негярэвіч, які ўжо чацвёрты раз кіруе гэтым мерапрыемствам.

Чарговы раз лаўрэатам фестывалю з ліку прафесійных хораў сталі беларускія харысты. Акадэмічны хор Беларускага радыё і тэлебачання, ранейшы пераможца, паказаў велізарнае мастацкае майстэрства, захапляючы гайнаўскую публіку і журы фестывалю. Выпускнік духоўнай семінарыі, прафесар Віктар Роўда, які кіраваў мінскім хорам, умела патрапіў спалучыць мастацкасць прэзентаванага яго харыстамі царкоўнага спеву з духоўнасцю. Другое раўнапраўнае першае месца сярод прафесійных хораў заняў Камерны хор Харкаўскай філармоніі, якім кіраваў прафесар Вячаслаў Палкін. Харысты з Украіны паказалі моцны спеў на вельмі добрым мастацкім узроўні. У іх рэпертуары пераважалі канцэртныя творы, якія зацікавілі гайнаўскіх вернікаў і прыезджую публіку...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF