Ніва № 23 (2560), 5 чэрвеня 2005 г.

На інстынктах

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Не стае нам класных палітыкаў, — напісаў нядаўна каментатар па ўсялякіх справах, які ўладкаваўся ў самай папулярнай газеце гміннай беластоцкай метраполіі. Гэты сказ акурат выйшаў з-пад пяра аўтара, у адносінах да якога не адзін раз можна прымяніць выслоўе: „Не стае нам класных журналістаў”. Атрымалася так як у народнай прымаўцы: „Абое рабое”. Гэты канкрэтны каментарый акурат датычыць сітуацыі ў польскіх левых групоўках і заявы аб класным адыходзе, — як сцвярджае каментатар па ўсялякіх справах, з чым і я згаджаюся, — з палітычнай сцэны Владзімежа Цімашэвіча. Аднак журналіст у каментарыі прымяніў (зрэшты, не першы раз у яго кар’еры ў самай папулярнай газеце гміннай беластоцкай метраполіі) грубы метад аблівання граззю, іграючы на самых нізкіх інстынктах і рухаючыся па самых нізкіх разумовых узроўнях сваіх чытачоў. Пра клопаты левых партый са стварэннем аднаго выбарчага спіска на будучых парламенцкіх выбарах і вылучэннем адзінага кандыдата на пост прэзідэнта краіны, піша ён так: „...гэта, так характэрная для асоб яўрэйскага паходжання, раз’ятранасць Марка Бароўскага”. Жах. Такія фармулёўкі, значыць, такі спосаб мыслення, а затым спроба фармавання грамадскай думкі нагадваюць няслаўныя паводзіны даваенных эндэкаў. А гэтае каментатару па ўсялякіх справах павінна быць вядомае хаця б з прычыны ягонай гістарычнай адукацыі. Прымяненне пры фармуляванні думкі, асабліва ва ўмовах фактычна пачатай ужо выбарчай кампаніі, аргументаў датычных, уяўнога або не, нацыянальнага паходжання публічных асоб, да таго гісторыкам па адукацыі, мусіць выклікаць агіду...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF