Ніва № 23 (2560), 5 чэрвеня 2005 г.

„Родны мой горад...”

Віктар САЗОНАЎ

Старажытнае Гродна мяняе сваё аблічча. Гэты памежны горад даўно ўжо не бачыў такой мітусні. Паўсюдна перакапаныя вуліцы і ходнікі, супрацоўнікі дзяржаўнай аўтаінспекцыі, пад лямант і лаянку знерваваных шафёраў, спакойна разварочваюць машыны назад, паказваючы рукой, што трэба ехаць у той бок, адкуль прыехалі. У гарадскім транспарце гучаць паведамленні, што дадзены аўтобус часова будзе ездзіць па іншым маршруце. Людзі то заскокваюць у маршруткі, то выскокваюць назад, ламаючы галаву над тым, якім чынам лепш даехаць да патрэбнага месца. Тое захапленне спробамі мясцовых улад адрэстаўраваць Гродна, паступова стала замяняцца станам знерваванасці. Яно то добра, калі фасады старых дамоў пачалі прымаць свой першапачатковы выгляд, калі, не псуючы былога выгляду гістарычнага цэнтра горада, паўсталі новыя дамы, калі пачалося інтэнсіўнае будаўніцтва жылых шматпавярховак. Але калі горад стаў мяняць старадаўні выгляд, да якога прызвычаілася вока гродзенца, эйфарыя ад рэканструкцый знікла.

Пачыналася ўсё як заўсёды абнадзейваюча. Перастала смярдзець рачулка Гараднічанка, на берагах якой зазелянела „Швейцарская даліна”. Вада ў рацэ стала заўважна чысцейшая. Вечна дзіравы асфальт на ходніках замяніла плітка. Пабітыя бардзюры саступілі месца новым. На цэнтральных вуліцах пачалі класці новы асфальт. Праўда, ён праз кароткі тэрмін зноў прымаў сваё былое аблічча, але гэта яшчэ можна было цярпець...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF