Ніва № 22 (2559), 29 мая 2005 г.

Спяваюць па-беларуску

Аляксей МАРОЗ

У ХХХІІ выпуску конкурсу „Беларуская песня”, арганізаванага для вучняў падставовых школ і гімназій, які 13 мая праходзіў у Бельскім доме культуры, выступіла каля пяцідзесяці выканаўцаў. Музычны ўзровень выканання песень быў высокі. Усе дзеткі і моладзь з нецярплівасцю чакалі свайго выхаду на сцэну і стараліся як найлепш паказаць свае ўмеласці.

Тыя вучні, што прыехалі на конкурс упершыню, вельмі ўважліва сачылі за выступленнямі калег. Хацелі навучыцца ад сяброў як весці сябе на вялікай сцэне дома культуры. Асобную групу састаўлялі наймалодшыя выканаўцы з Самаўрадавага прадшколля н-р 14 у Беластоку, якія не спалохаліся шматлікай публікі і адважна вялі сябе ў час спявання. Сярод сабраных найбольш было вучняў. Побач іх сядзелі бацькі і знаёмыя. Больш дарослых аматараў беларускай песні прыйшло на канцэрт лаўрэатаў, які адбыўся пасля конкурсных выступленняў. Ян Сычэўскі, старшыня БГКТ, якое з’яўлялася арганізатарам мерапрыемства, звярнуў увагу на рост колькасці ўдзельнікаў конкурсу „Беларуская песня”. Настаўнікі прапанавалі арганізаваць раённыя агляды, бо дзеткам і моладзі цяжка выседзець у час доўгага адбору.

— Я заўсёды хвалююся перад конкурснымі выступленнямі, а эмоцыі адыходзяць пасля спеву на сцэне, — заяўляе Паўліна Капытка з Гімназіі ў Чыжах, якая ўжо шосты раз выступіла на конкурсе „Беларуская песня”...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF