Ніва № 22 (2559), 29 мая 2005 г.

Гродна — Крынкі

Юлія ШТАЛІКАВА

Як ствараецца традыцыя? Непрыкметна. Год за годам, справа за справай. Цікавасцю, жаданнем, захопленасцю, настойлівасцю людзей. Усіх гэтых якасцей з лішкам хапае вучням і настаўнікам дзвюх навучальных устаноў: гімназіі № 1 горада Гродна і гімназіі мястэчка Крынкі ў Падляшскім ваяводстве.

Кантакты нараджаюць кантакты. Знаёмства ў кастрычніку 2001 года намесніка дырэктара гімназіі па навукова-метадычнай працы В. Р. Карнелюка і метадыста ліцэя А. П. Госцева на адной з педагагічных канферэнцый з Сакратам Яновічам стала першым крокам да традыцый. Сакрат Яновіч прапанаваў і арганізаваў сустрэчу з дырэктарам гімназіі ў Крынках Евай Копец. На сустрэчы былі абмеркаваны дэталі першага спаткання гімназістаў і настаўнікаў.

Гэтае спатканне на польскай зямлі ў лютым 2002 года было знаёмствам. Нашымі спадарожнікамі былі вучні і настаўнікі ліцэя № 1. Крынскія гімназісты сустракалі гродзенцаў у сваёй школе, вадзілі па сваіх пенатах і сардэчна радаваліся нашаму візіту. Культурная праграма для гасцей з Гродна складалася з афіцыйнай сустрэчы з войтам Крынак ва ўпраўленні гміны, з наведвання агратурыстычнага комплексу ў наваколлі Крынак, здзіўлення ад дзеючай мячэці ў Крушынянах і, канешне ж, знаёмства з беларускім пісьменнікам Сакратам Яновічам, гаспадаром знакамітай „Villa Sokrates”. Мы ўсе зразумелі, што Крынкі — гэта Сакрат...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF