Ніва № 22 (2559), 29 мая 2005 г.

Ніколі не ўзыдзе сонца?

Мікола ВАЎРАНЮК

Маладая дзяўчына з сімпатычнай усмешкай. За ёй абрыс карты Польшчы з вялікай кропкай у паўночна-ўсходнім рагу. І подпіс: Ja zywu u Polszczy. Такія чорна-белыя плакаты ўбачыў я на Вялікдзень у Бельску.

Акрамя рысунка і аднаго простага сказа на плакаце не было нічога. Ніякай даты, ні прозвішча аўтара, ні назвы арганізацыі. „Цікавы, ненахабны голас, — першае, што мне падумалася, — у дыскусіі над двухмоўем ва ўсходняй Беласточчыне”. Змест і форма плакатаў падказвалі, што за акцыяй — маладыя людзі. „Ура, — хацелася закрычаць, — моладзь наша! Без комплексаў, адукаваная, бывалая ў свеце, ведае сваю вартасць і правы. Не губляе з поля зроку істотнае”.

Дайсці да тых, хто прыдумаў і расклейваў плакаты не было цяжка. Але... лепш бы я гэтага не рабіў. Лепш было заставацца ў плакатна-ілюзорным свеце, чым так расчаравацца.

Другое маё расчараванне ў апошні час — улады горада Гайнаўкі. У інфармацыйнай праграме Obiektyw Польскага тэлебачання Беласток ад 4 мая сакратар Гарадской управы Міраслаў Аўксенціюк і бурмістр Анатоль Ахрыцюк, як чорт ад крыжа, адхрышчваліся ад самой думкі двухмоўных шыльдаў у іх горадзе. Першы гаварыў пра грошы, маўляў, гэта каштавацьме падаткаплацельшчыка 20 тысяч злотых. Другі перасцерагаў перад магчымым выбухам варажнечы між палякамі і беларусамі з-за падвойных шыльдаў. А хто ж гэтага хоча...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF