Ніва № 22 (2559), 29 мая 2005 г.

Ліка ці Анжаліка?

Віктар САЗОНАЎ

Прайшоў год з таго часу, калі энергічная запальваючая Руслана выйграла конкурс песні Еўрабачання, авалодала тэмпераментным украінскім „хэй” сэрцамі большасці тэлегледачоў і здабыла для сваёй краіны гонар быць гаспадарамі гэтага музычнага спаборніцтва еўрапейскай песні ў гэтым годзе. На Украіну прыехалі прадстаўнікі музычнага шоу-бізнесу амаль усіх еўрапейскіх дзяржаў. Беларусь у 2005 годзе прадстаўляла спявачка Анжаліка Агурбаш.

Назіраючы за выступам амбітнай беларускай спявачкі задумваешся, як цесна звязаны лёсы і творчасць людзей з тым, што робіцца ў іх краіне. Некалі савецкай школьніцы, якая займалася ў тэатральнай студыі, прапанавалі зняцца ў масоўцы. А калі завялі размову пра больш сур’ёзную ролю ў кіно, то хіба ў той час можна было жадаць чагосьці большага, чым кар’ера акторкі. Гэта быў яшчэ СССР. Мы, беларусы, тады ўжо „звыкліся” да ролі „малодшых братоў” вялікага рускага народа. І дзе, як не ў Маскве, трэба было шукаць свой шанц. Для таленавітай Анжалікі раскрывае дзверы школа-студыя МХАТ. Але яе сям’я ў БССР. І трэба вяртацца. Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, нараджэнне першай дачкі, перабудова... У людзей мяняюцца ментальнасць, погляды на кар’еру, мажлівасці сябе выявіць і зарэкамендаваць. З’яўляецца першы конкурс прыгажосці і Анжаліка — міс Беларусі. Пасля выступы ў знакамітых „Верасах”, далей уласная сольная кар’ера. Ліка Ялінская (так яе ведалі беларускія слухачы) стала адной з самых папулярных і любімых айчынных спявачак. Рэспубліка Беларусь ужо была незалежнай краінай, са сваёй старадаўняй сімволікай і адзінай дзяржаўнай беларускай мовай. Рэпертуар спявачкі шырыцца песнямі на роднай мове. Яна спявае пра Пагоню, пра белае віно і чырвоне, пра чарачку... Гэтак жа робяць і іншыя. І Іна Афанас’ева, і Анатоль Ярмоленка, і... Хіба ўсіх пералічыш. Беларуская песня загучала на поўную моц, славячы матчынай мовай сваю краіну, народ, характар беларусаў...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF