Ніва № 21 (2558), 22 мая 2005 г.

Жывых віноўных няма

Размова з Дарыюшам АЛЬШЭЎСКІМ, пракурорам Беластоцкага аддзела Інстытута нацыянальнай памяці.

— У якой сёння стадыі следства ў справе масавых забойстваў насельніцтва былога Бельскага павета ў студзені і лютым 1946 года?

— У стадыі парадкавання дакументаў для канчатковага вынясення пастановы ў гэтай справе. Акта справы сёння налічваюць чатырнаццаць тамоў. Канчатковае рашэнне абгрунтавана на сямідзесяці старонках, напісаць можна яшчэ больш, але думаю пра скарачэнне гэтага дакумента, бо ў вялікім аб’ёме губляецца пераканаўчасць фармуліровак. Трэба будзе ўключыць сюды фрагменты некаторых важных для справы паказанняў, каб не губляліся найважнейшыя высновы.

— Калі прадбачваеце абнародаваць канчатковую пастанову?

— Пад канец чэрвеня. Гэта канец нашага справаздаўчага тэрміну і хачу гэтую справу ўключыць у гадавую справаздачу загадчыка інстытута.

— Значыць, яшчэ зарана падводзіць вынікі расследавання?

— Канцэпцыя рашэння ўжо выспела, але не хачу яе абвяшчаць заўчасна, да афіцыйнай пастановы пра спыненне следства. Праект пастановы гатовы ў 95%, яшчэ хачу прыгадаць некалькі архіўных матываў.

Асобы, якім ставіўся закід забойстваў праваслаўнага насельніцтва, намагаліся выбараніцца з некаторых учынкаў. Яны інакш адносіліся да нападаў на міліцыю і войска, а інакш да нападаў на мірнае насельніцтва. Жаўнеры — як называюць іх адны, ці партызаны — як называюць другія, або бандыты — як акрэсліваюць іх яшчэ іншыя, асабліва бараніліся перад інкрымінацыяй ім удзелу ў атаках на мірнае насельніцтва.

Я трымаю кантакт з некаторымі людзьмі, якіх гэтая справа хвалюе, і яны стараюцца мне дапамагаць. Дакладна высветліць, хто ўдзельнічаў у акцыях, не ўдаецца, але матывы дзеяння вядомыя. Не ўдалося таксама аднавіць з памяці дакладнага ходу ўсіх падзей, напр. даты сустрэчы „Бурага” з прадстаўнікамі камандавання акругі Нацыянальнага вайсковага задзіночання.

З-за вялікага зацікаўлення сродкаў масавай інфармацыі я думаю пра невялікую канферэнцыю для аб’яўлення канчатковай пастановы. Хачу прадставіць найважнейшыя фрагменты рашэння і даць юрыдычную ацэнку тых падзей: ці гэта матыў змагання за незалежную дзяржаву, ці злачынства супраць чалавецтва...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF