Ніва № 21 (2558), 22 мая 2005 г.

Яднае іх царкоўная музыка.

Інтэрв’ю з мітрафорным протаіерэем Міхаілам НЕГЯРЭВІЧАМ, дырэктарам Міжнароднага фестывалю „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі”.

— 22 мая адкрыецца Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі. Што прадбачваецца на гэты дзень?

— У нядзелю 22 мая адбудуцца ў Гайнаўцы ўрачыстыя святкаванні. Апрача святкавання Уваскрэсення Гасподняга будзем адзначаць мясцовае прыхадское свята прысвечанае свяціцелю Мікалаю Цудатворцу. Ранейшая драўляная царква была збудаваная ў гонар гэтага ўгодніка Божага і зараз прысвечана яму ніжняя царква нашага Свята-Троіцкага сабора. Прадбачваем, што на святкаваннях будуць мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава, епіскап Гайнаўскі Міран, епіскапы з Грузіі і Балгарыі. Пасля царкоўных урачыстасцей у рамках фестывалю і ў супрацоўніцтве з Еўрарэгіёнам „Белавежская пушча” будзе арганізаваны ў 15 гадзін для гайнавян канцэрт. Перад публікай выступяць хоры, лаўрэаты мінулагодняга фестывалю — Дзяржаўны хор Рэспублікі Беларусь імя Рыгора Шырмы і Хор Каталіцкага Люблінскага універсітэта, якія запрэзентуюць царкоўную і свецкую музыку. Урачыстае адкрыццё Міжнароднага фестывалю адбудзецца ў 18 гадзін у Свята-Троіцкім саборы. У храме мінулагоднія лаўрэаты, якія з’яўляюцца прадстаўнікамі ўсходняй і заходняй традыцый, выступяць з царкоўнай музыкай.

— Конкурсныя выступленні будуць праходзіць з 24 па 28 мая. Ці вялікую частку будуць састаўляць замежныя хоры?

— У гэтым годзе будуць прэзентавацца харысты з 11 краін. На 32 хоры, якія прымуць удзел у фестывалі, выступяць ажно 23 замежныя калектывы...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF