Ніва № 20 (2557), 15 мая 2005 г.

Турыстычны шанс Беласточчыны

Міхал МІНЦЭВІЧ

Запаведнікі з’яўляюцца матэрыяльнымі сведкамі гістарычнага трывання народа. Помнікам мінулага можа быць і гарадскі квартал, і старая вясковая забудова, і паасобны будынак. Час прамінае і нядаўняя сучаснасць з яе здзяйсненнямі становіцца гісторыяй з запаведнікамі.

Беласточчына здаўна лічыцца „Усходняй сцяной” ці „Польшчай Б” — значыць малазначнай і адсталай. Сёння яе драўлянае будаўніцтва належыць да найкаштоўнейшых і непаўторных такога роду помнікаў у краіне. Узнікае шанс ураўнаважанага гаспадарчага развіцця рэгіёна шляхам, м.інш., развіцця турызму. Ці мясцовае насельніцтва адпаведна ацэніць і выкарыстае свае каштоўнасці, а турысты захочуць і змогуць сюды прыехаць?

Каштоўная вясковая забудова

„Краіна зубра” — паўднёва-ўсходняя частка Падляшскага ваяводства найлепш у маштабе краіны захавала вясковы культурны пейзаж. Тут збераглася унікальная расстаноўка вулачак яшчэ з эпохі валочнай памеры XVI ст. з традыцыйнай драўлянай забудовай. Гэта, бадай, адзінае спалучэнне захаванага культурнага краявіду з прыродным, што ў сённяшні час стварае непаўторныя ўмовы для развіцця культурнага агратурызму.

Традыцыйныя вясковыя драўляныя дамы вызначаюцца не толькі стройнасцю абрысаў і выдатнымі прапорцыямі, але і багатым дэкорам. Агулам на тэрыторыі ўсходняй Беласточчыны захавалася некалькі тысяч старых драўляных жылых і гаспадарчых будынкаў.

У гарадах рэгіёна таксама зберагліся запаведныя комплексы з гістарычнай урбаністычнай расстаноўкай. Да найцікавейшых належаць гарадскія планіроўкі Супрасля і Крынак. Захаваліся і гістарычныя цэнтры Саколкі, Бельска-Падляшскага, Сямятыч і Гайнаўкі ды меншых мястэчак: Кляшчэль, Міхалова, Нарвы, Боцькаў, Мілейчыч і Орлі...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF