Ніва № 20 (2557), 15 мая 2005 г.

Беларускі памост

Міхась АНДРАСЮК

У дадзены момант паміж Польшчай і Беларуссю заўважаецца адсутнасць кантактаў на высокім узроўні (глядзі здымак). Не сустракаюцца прэзідэнты, прэм’ер-міністры, спарадычна міністры. Гэта не абазначае, што супрацоўніцтва між Польшчай і Беларуссю зараз немагчымае. Яно неабходнае. Можна сказаць: мы — суседзі і нам наканавана супрацоўніцтва.

Якія ў такім выпадку ў нас магчымасці і дзе іх шукаць? На маю думку карысным фактарам можна лічыць прысутнасць беларускай меншасці ў Польшчы. Вялікае значэнне мае тое, што беларусы жывуць кампактна, на тэрыторыі ўсходняй Беласточчыны, на мяжы між Еўрасаюзам і Беларуссю. Кампактнасць насельніцтва дазваляе ствараць свае арганізацыі, а таксама паспяхова прымаць удзел у выбарах у органы мясцовага самакіравання.

Беларускія няўрадавыя арганізацыі ў Польшчы

У Польшчы існуе даволі многа беларускіх арганізацыяў, ці не больш за пятнаццаць. Ёсць меркаванні, што іх зашмат, але на маю думку такія меркаванні абсалютна памылковыя.

Грамадзянская актыўнасць — пачатак і падстава для поспеху лакальнага грамадства. Можа яна выяўляцца як палітычная актыўнасць, у такім выпадку людзі аб’ядноўваюцца ў палітычных партыях. Гаспадарчая актыўнасць — грамадзяне ствараюць фірмы і прадпрыемствы. Уся астатняя актыўнасць, што не змяшчаецца ў вышэйназваныя рамкі, засяроджваецца ў няўрадавых арганізацыях.

Колькасць і разнароднасць беларускіх суполак дае падставы назваць беларускае грамадства ў Польшчы грамадствам актыўным. Амаль усе беларускія арганізацыі ў Польшчы або — няхай сабе ў невялікім маштабе — ужо супрацоўнічаюць з партнёрамі ў Рэспубліцы Беларусь, або выказваюць жаданне такое супрацоўніцтва наладзіць...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF