Ніва № 20 (2557), 15 мая 2005 г.

Гаспадарыць у пасёлку

Аляксей МАРОЗ

У Арэшкаве пасля вайны жыло многа людзей. Панадворкі былі вузкімі і здаралася, што ў адной хаце жыло па некалькі сем’яў. Зямля вакол вёскі парэзана была вузкімі палоскамі, што тармазіла развіццё сельскай гаспадаркі. Калі пачалася камасацыя (узбуйненне зямельных участкаў), прапанавалася цэлым сем’ям выязджаць у пасёлкі вакол вёскі. Для гаспадароў, якія рашыліся пакінуць Арэшкава і пасяліцца па-за вёскай, прыдзялялі поле ў вялікіх кавалках, распаложаных побач новазасноўваных панадворкаў.

— Інжынер, які займаўся ліквідацыяй цераспалосіцы, запрапанаваў нам перасяляцца па-за вёску. Гаварыў, што на новым месцы атрымаем больш поля і будзе яно непадалёк ад дому, — кажа Аляксандра Яцко, якая ў канцы саракавых гадоў з мужам Юліянам і пяццю дзяцьмі рашылася перасяліцца з Арэшкава на хутар Парыева, распаложаны ў некалькіх кіламетрах ад вёскі. — Колькасць поля ў нас пабольшала, але было яно горшым якасна. На адным куску амаль увогуле не хацела расці збожжа і мы там пасадзілі лес. На полі сеялі жыта, авёс, ячмень. Сеялі крыху канюшыны і сырадэлі. Выгадна было, што непадалёк дома былі лугі і паша.

Раней у Парыеве жылі людзі польскай нацыянальнасці, якія працавалі на Гайнаўскім дрэваапрацоўчым прадпрыемстве і ў лесе. Калі прыехалі яны на працу ў Гайнаўку, далі ім магчымасць пабудавацца непадалёк ад горада. Побач іх пасялілася адзінаццаць праваслаўных сем’яў, якія пачалі перавозіць гаспадарчыя будынкі з Арэшкава, а пасля будаваць дамы. У першыя гады пасля перасялення ўмовы жыцця на новым месцы былі вельмі цяжкімі...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF