Ніва № 20 (2557), 15 мая 2005 г.

Наш ліцэй у Беластоку

Ганна КАНДРАЦЮК

Нядаўна, калі я наведала Гарадок, зноў пачула старое пытанне: А ці ў Беластоку будзе ліцэй з беларускай мовай? Тамтэйшыя гімназісты зацікаўлены працягваннем навукі на роднай мове. І вядома, найбольш — самі беластачане.

Здаецца, на рэальнае здзяйсненне ідэі трэба пачакаць яшчэ год, калі вучобу закончаць найстарэйшыя гімназісты.

Каб развівацць адукацыю на беларускай мове, неабходны салідны грунт — юрыдычнае і эканамічнае замацаванне, выбар ліцэя з прыстойным узроўнем навучання, падрыхтоўка праграмы... Папраўдзе, козыры на нашым баку. Трэба пакарыстаццца міжкультурнымі праграмамі, пра якія так многа гавораць палітыкі і чыноўнікі. Калі слухаю гастрольныя выступленні беластоцкіх палітыкаў, адзін перад другім выцірае губы „шматкультурнасцю” рэгіёна, хаця на практыцы трымаецца ад яе на кіламетр. Варта пераканацца як тэорыя выглядае на практыцы. Важнейшая тут міжнацыянальная адукацыя, школьная, штодзённая, без лішняй паказухі і феерверкаў. Пакуль за яе змагаюцца самі беларусы. Асновы і вопыт ужо ёсць і грэх іх змарнаваць.

Напэўна такой асновай з’яўляецца 10 гадоў адукацыйнай дзейнасці Беларуска-польскага садка. Гэты першы і найважнейшы этап адукацыі з элементамі роднай мовы і культуры закончыла ўжо за дзвесце выпускнікоў. Звычайна, палова іх працягвае навучанне ў беластоцкай „чацьвёрцы”, працуюць таксама два класы гімназіі...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF