Ніва № 20 (2557), 15 мая 2005 г.

Не было цяжка

Аляксей МАРОЗ

Вучні Бельскага і Гайнаўскага белліцэяў задаволеныя выходзілі з пісьмовых матуральных экзаменаў па беларускай мове, якія адбыліся 4 мая. Рады былі, што пісалі творчыя працы на тэмы, якія дэталёва разглядаліся ў школе. Частка гайнаўскіх белліцэістаў здавала матуральныя экзамены па беларускай мове ў пашыранай формуле. У наступных днях вучні з Бельска-Падляшскага і Гайнаўкі правяралі свае ўмеласці і веды па польскай і замежнай мовах, а таксама здавалі экзамены па выбраных прадметах. На падставе сёлетніх матуральных пісьмовых экзаменаў выпускнікі сярэдніх школ будуць прымацца ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Пад спецыяльным наглядам

У гэтым годзе арганізатары матуральных экзаменаў прымянілі надзвычайныя сродкі асцярожнасці. Ужо ад чацвёртай гадзіны раніцы 4 мая дырэктар Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім Андрэй Сцепанюк з двума настаўнікамі чакалі ў школе пасланца з пытаннямі і тэмамі па беларускай мове. У 6 гадзін 15 хвілін дырэктар праверыў пячаткі на атрыманых канвертах з пытаннямі і схаваў іх у школьны сейф. Другі раз пячаткі спраўджаў старшыня матуральнай камісіі па беларускай мове Уладзімір Вавульскі з вучнямі, якія мелі прыступаць да экзамену. На спартыўную залу суседняй школы — „тройкі”, дзе сабраўся 151 белліцэіст, не мелі доступу настаўнікі беларускай мовы (у мінулым яны засядалі ў матуральных камісіях)...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF