Ніва № 19 (2556), 8 мая 2005 г.

Гадавіна майскай перамогі

Мікалай ВАРАНЕЦКІ

Надыходзіць хуткім тэмпам 60-я гадавіна ваеннай перамогі 1945 года. Гэта круглая гістарычная дата будзе вельмі ўрачыста адзначана ў Беларусі, Расіі, Украіне.

У Мінску лічаць, што пакуль жывуць удзельнікі вайны, трэба святкаваць Дзень Перамогі над фашызмам.

II сусветная вайна аказалася з’явай неадназначнай, але вельмі складанай. Адным трэба было збіраць манаткі і драпаць разам з немцамі, другім — сустракаць вызваліцеляў, трэцім — прыйшлося папоўніць рады наступаючага савецкага і польскага войскаў, а чацвёртым, каму была недаспадобы новая ўлада, падацца ва ўзброенае падполле, каб ваяваць за даваенныя парадкі ў Польшчы. Але Савецкаму Саюзу, які ў 1945 годзе быў рашаючай сілай у вайне, санацыйная Польшча была непатрэбная. СССР жадаў новай, сацыялістычнай Польшчы, за вызваленне якой аддало жыццё 600 тысяч чырвонаармейцаў.

9 мая належыцца ім вялікая пашана. Ушанаваць трэба памяць мільёнаў польскіх грамадзян і жаўнераў, загінуўшых у час вайны. Жывуць яшчэ ветэраны Войска Польскага, удзельнікі штурму Берліна, якія разам з савецкімі воінамі бралі гітлераўскую сталіцу. 2 мая 1945 года камандаванне Першай арміі Войска Польскага адправіла ў Варшаву наступнае паведамленне: „У час штурму Берліна Першая дывізія пяхоты імя Тадэуша Касцюшкі адбіла 36 раёнаў, 4 станцыі метро, будынкі політэхнікі, 7 фабрык, у тым ліку аўтамабільную падзямельную фабрыку ў раёне Ціргартэн. Здабыла 15 браняносных гармат, 8 танкаў, 28 гармат, 82 кулямёты, звыш 3 тысячы вінтовак. Узяла ў палон 2 500 гітлераўскіх салдат і афіцэраў, у баях вораг страціў больш 3 тысячы забітых”...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF