Ніва № 19 (2556), 8 мая 2005 г.

Мяжа Еўропы?

Яўген ВАПА

Беласточчына і Гродзеншчына да часу ўсталявання мяжы паміж Польшчай і СССР пасля заканчэння ІІ сусветнай вайны ў 1945 г. увесь час выяўлялі сабою кампактную грамадска-эканамічна-культурную прастору. Тэрытарыяльныя змены межаў у Еўропе, як вынік ялцінска-патсдамскіх дагавораў 1945 г. раздзялілі Беласточчыну і Гродзеншчыну жалезнай заслонай на сорак пяць гадоў. У часы рэальнага сацыялізму і жалезнай заслоны звычайныя міжчалавечыя кантакты былі зведзены амаль да нуля. Адбываліся перад усім партыйныя сустрэчы ўладаў Беластоцкага ваяводства і Гродзенскай вобласці. Зрэдку меў месца абмен мастацкімі ці спартыўнымі калектывамі. Усе кантакты былі дакладна адсочваны службамі бяспекі.

У такой сітуацыі гэты трансгранічны абшар патраціў сваю адметнасць і будаваны стагоддзямі спецыфічны нацыянальны характар. Русіфікацыя з аднаго боку мяжы і паланізацыя з другога мелі служыць толькі і выключна пабудове камунізму і сацыялізму, а не захоўванню нацыянальных каштоўнасцей ці грамадзянскіх інтарэсаў. Палітычныя перамены ў Польшчы 1989 г., развал Савецкага Саюза (здзейснены ў Віскулях, што ў памежнай Белавежскай пушчы) і ўзнікненне незалежнай беларускай дзяржавы давалі надзею на адраджэнне шчыльнейшых кантактаў паміж сумежнымі рэгіёнамі. Шанц аднак не быў, на маю думку, скарыстаны ў плане дзяржаўна-самаўрадавых кантактаў. Гістарычныя рэсентыменты, іншыя палітычныя вектары замежнай польскай палітыкі не надалі моцнай дынамікі трансгранічнаму супрацоўніцтву на польска-беларускай мяжы. Інакш мелася справа на польска-нямецкім ці польска-чэшскім памежжах...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF