Ніва № 19 (2556), 8 мая 2005 г.

Трагічнае каханне ў Рыбалах

Мікалай КАПЧУК

Наставаў першы пасляваенны 1946 год. У праваслаўнае беларускае сяло Рыбалы, распаложанае ў 10 км ад мястэчка Заблудава, прыехала савецкая місія па дабравольнаму перасяленню беларускага насельніцтва Беласточчыны на тэрыторыю БССР — у адпаведнасці з падпісаным паразуменнем паміж радзіўшайся Народнай Польшчай і ўладамі БССР. Начальнікам гэтай місіі быў падпалкоўнік Васілій Пятровіч Швясоў, чалавек культурны, разумны і прыгожы. Таксама астатнія афіцэры місіі былі досыць адукаванымі і прыстойнымі мужчынамі. У Рыбалах і суседніх вёсках пачаліся вясковыя сходы, на якіх перашколеныя савецкімі гісторыкамі афіцэры расказвалі насельніцтву гісторыю польска-расійскіх адносін, уклад палякаў у Кастрычніцкую рэвалюцыю ў Расіі і цяперашняе палажэнне.

Рыбалаўскія жанчыны з захапленнем слухалі цікавых расказаў афіцэраў, але больш жыццёва вопытныя мужчыны крытычна ўсміхаліся пад нос. Пасля дакладаў афіцэры пыталі недаверлівых мужчын аб прычыне іх іроніі. „Досыць вам гаварыць небыліц аб брацкім польскім народзе, — адказвалі ім мужчыны. — Агляніцеся і заўважце, што вырабляе гэты брацкі польскі народ!”. Праўда, у гэты час мелі месца масавыя рабункі, здзекі, забойствы спакойных праваслаўных людзей, спаленне праваслаўных Залешан (29.I.1946 г.), Вулькі-Выганоўскай (30.I.1946 г.). Савецкія агітатары збавілі з тону, сталі заходзіць у рыбалаўскую царкву.

Афіцэрам вельмі падабаліся царкоўныя спевы, абрады. У царкве яны пачулі і пабачылі тое, што ім у Савецкім Саюзе было забаронена. Прыхаджане ў Рыбалах і суседніх вёсках — людзі ветлівыя, спакойныя, нікога не рабуюць, не забіваюць, не шыпяць нянавісцю; настаяцель царквы айцец Мікалай Крукоўскі, чалавек ветлівы, адукаваны, добра ведае рускую літаратуру і мову, а таксама славянскую і дзяржаўную — польскую...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF