Ніва № 19 (2556), 8 мая 2005 г.

Народ анахронікаў

Сакрат ЯНОВІЧ

Амерыка знервавалася існаваннем апошняе дыктатуры ў цэнтры Еўропы, г.зн. рэжымам Лукашэнкі. Будзе намагацца на яго ўпадак. Гэта мяне зацікавіла: як амерыканскія палітыкі ўяўляюць сабе дэмакратызацыю Беларусі(?). Украінская аналогія не пры чым, хаця б таму, што рэвалюцыя ў Кіеве разбушавалася без першай падтрымкі Захаду. Выбухнула ў выніку моцнай ды арганізацыйна пашыранай унутранай апазіцыі, якую ўзначалілі вопытныя палітыкі з дасведчанасцю дзяржаўных высокіх функцый у ранні перыяд распаду Савецкага Саюза. І што галоўнае — пераварот меў нацыянальны, патрыятычна-ўкраінскі, характар. Ва Украіне была і ёсць нацыя. Імкненне выйсці ў свет.

У Беларусі няма сучаснай нацыі. Толькі савецкае яе насельніцтва, амбіцыі якога не могуць сягаць высока. Яно не больш чым тутэйшае племя з перспектывай на хлеб і сала, ну, чарку. Нешта накшталт афрыканскага бантустана.

Украінскі ўрок дае яшчэ важную інфармацыю: за спомненай рэвалюцыяй не пайшлі грамадзяне рускай культуры, мовы. Усход і поўдзень дзяржавы. Большая частка яе тэрыторыі аказалася аднак нерусіфікаванай, таксама шмат-якія вялікія гарады, як Львоў. Беларусь жа цалкам — да каранёў — русіфікаваная; напрыклад, у заходнім Гродне або Брэсце няма ніводнай беларускай школы, усе дарэшты рускія, (дзе-нідзе польскія). Беларуская мова ўспрымаецца як псіхічна-ненармальнае дзівацтва. Гэтая тэрыторыя папраўдзе лічыцца духоўна часткай Расіі, а Рэспубліка Беларусь як часовае ўтварэнне, жарт гісторыі, выдумка дзецям. Лішняя другая дзяржава рускіх...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF