Ніва № 18 (2555), 1 мая 2005 г.

Нервы і радасць матурыстаў

Аляксей МАРОЗ

У Гайнаўскім белліцэі 114 выпускнікоў закончыла вучобу, а ў Бельскім белліцэі — 154. Усе яны прыступілі да матуральных экзаменаў. З іх ліку 9 ліцэістаў з Гайнаўшчыны і 3 з Бельшчыны з’яўляюцца лаўрэатамі і фіналістамі Алімпіяды беларускай мовы і яны звольнены з экзаменаў па беларускай мове. Усе гайнаўскія і бельскія белліцэісты, якія ў першыя дні прыступалі да вусных матуральных экзаменаў, справіліся з імі паспяхова.

Моцна перажывалі сёлетнія выпускнікі Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы перад вуснымі матуральнымі (нельга карыстацца названнем на атэстат сталасці — бо такога названня з гэтага года няма) экзаменамі паводле новых прынцыпаў, якія распачаліся 18 красавіка. Супакойваліся пасля выступленняў перад камісіямі, якія ў першы дзень правяралі веды і ўмеласці па беларускай, польскай і рускай мовах.

— Калі я ўвайшоў перад камісію, у маёй галаве было многа думак. Аднак упэўніў я сябе, што вучыўся і ўсё мусіць быць добра. Было яшчэ хваляванне, але пасля з Божай дапамогай пачаў супакойвацца. У час выказвання было так, што я забываў тое, што раней падрыхтаваў, але ўспамінаў і гаварыў далей, — пачаў расказ Павел Шумарскі. — Для прэзентацыі выбраў я тэму пра маю Малую айчыну — Гайнаўку. Я тут нарадзіўся, вучыўся і тут застануцца мае карані. Для мяне няма нідзе такіх добрых людзей і такога чыстага паветра, як у маёй Малой айчыне. Гаварыў я пра родную беларускую мову, культуру, расказваў пра бацькоўскі дом. Мая беларускасць выводзіцца менавіта з дому, дзе захавалася беларуская традыцыя. У свойскай атмасферы ліцэя была магчымасць сутыкацца з беларускай культурай. Слухаў я тут беларускія песні, хадзіў на беларускія мерапрыемствы. Я хацеў бы ў сваім жыцці ўзмацняць сваю беларускасць...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF