Ніва № 18 (2555), 1 мая 2005 г.

Беларускі гаспадар

Аляксей МАРОЗ

Аляксандр АСТАПЧУК з Новага Корніна пастаянна разбудоўвае сваю гаспадарку і павялічвае сельскагаспадарчую прадукцыю. Ад многіх гадоў займаецца ён таксама грамадскай дзейнасцю. Хутка міне 30 гадоў як выконвае абавязкі гміннага раднага. У Радзе апошняга склікання засядае ад імя Беларуска-народнага выбарчага камітэта. З’яўляецца таксама старшынёй вясковай добраахвотнай пажарнай каманды.

— Я — беларус, а гэта накладвае свае абавязкі. Таму і пайшоў я на выбары ад імя Беларускага камітэта. У маёй вёсцы выдатная большасць дзетак вучыцца беларускай мове. Гэта абавязак бацькоў дапільнаваць, каб іх дзеткі вучыліся ў школе па-беларуску, — кажа Аляксандр Астапчук, які сустракае мяне перад сваім вялікім панадворкам.

Паменшала рэнтабельнасць раслінаводства. На панадворку стаіць некалькі трактароў і вялікая грузавая машына „Вольва” для перавозу збожжа. Апошнім часам цяжка прадаць збожжа і таму сын гаспадара, Юрый Астапчук, возіць яго прадаваць у аддаленыя месцы ў Польшчы. Возіць таксама збожжа суседзям.

— Напрацаваліся мы ў час апошняга жніва і няма эфектаў. Ужо ў жніво збожжа было таннае, а зараз яшчэ больш патаннела. Цяпер тона пшаніцы каштуе 380 злотых (у жніво каштавала 430 злотых). За збожжавую мяшанку плацяць толькі 220 злотых. У гэты час мінеральныя ўгнаенні падаражэлі на 20%. Тыя гаспадары, што рашыліся захоўваць у сябе збожжа, многа патрацілі. Добра, што плён у мінулым годзе быў добры. У мяне атрымалася па 5-5,5 тоны пшаніцы з гектара, — гаворыць спадар Аляксандр. — Аднак прыбытковасць ад прадукцыі збожжа невялікая. Зараз трэба прадаць 2-3 тоны пшаніцы, каб купіць тону мінеральнага ўгнаення. За тону пшаніцы можна было купіць 2-3 тоны ўгнаення. Усе даплаты да расліннай прадукцыі трацім на павышаныя кошты вытворчасці. Ад часу ўваходу Польшчы ў Еўрасаюз цэны на машыны і мінеральныя ўгнаенні павысіліся на 50%, а збожжа вельмі патаннела. Каб можна было пражыць з расліннай прадукцыі, трэба купляць дадатковую зямлю...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF