Ніва № 18 (2555), 1 мая 2005 г.

Адбіраюць нашу зямлю

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Калісь Ленін пісаў, што „мелкое производство рождает капитализм и буржуазию постоянно, ежедневно, ежечасно, стихийно и в массовам масштабе”. Ягоныя эпігоны дадавалі: „Работая в обособленном мелком единоличном хозяйстве, крестьянин поневоле был проникнут частнособственническими настроениями. Колхозный строй является важнейшим средством перевоспитания крестьянина”. У „Ніве” ад 29 красавіка 1956 года пісалася: „У вёсцы Гацькі з восені 1950 года існуе сельскагаспадарчы кааператыў, які налічвае 150 членаў. Спачатку не ўсе жыхары вёскі прыхільна адносіліся да кааператыва. Аднак потым варожасць гэта знікла, таму што людзі пераканаліся аб вышэйшасці калектыўнай гаспадаркі ад паасобніцкай”. У тым жа 1956 годзе таварыш Гамулка зняў прыярытэт з калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў Польшчы, аднак сацыялістычны строй астаўся і крыху пазней зноў адрадзіўся ў нас націск на абеззямельванне земляробаў.

Пасляваенныя калектывізатары з задорам накінуліся на беларускія вёскі Беласточчыны. Тут быў для гэтага добры грунт, бо з бежанства людзі вярнуліся на голы камень, прывозячы з сабою рэвалюцыйны опіум для маладых мас, а галеча санацыйнага перыяду і ваенная перамога саветаў спрыялі мацаванню ў нас культу расійскіх ідэалагічных выдумак; нейкую ролю сыграў і рэлігійны атавізм. Індустрыялізацыя і калектывізацыйны захоп зямельнай уласнасці знеахвочвалі вяскоўцаў да гаспадарання, адпраўляючы іх нашчадкаў у гарады. На зямлі нярэдка аставаліся тыя дзеці, якім навука давалася тугавата, часта не аставаўся ніхто. Калі геркаўскія ідэолагі падкупнымі сродкамі далі ход рэцыдыву аграмаджвання зямлі, нашы людзі сталі масава яе пазбывацца. Дзяржаўны арэал рос і ў выніку адміністрацыйнага раззямельвання; была і зямля пакінутая пасляваеннымі эмігрантамі на ўсход. Наша дзяржава за чужыя грошы стала гаспадарыць на гэтак выцыганенай зямлі. Да часу, пакуль грошыкі скончыліся. Зямлі трэба было знайсці новага гаспадара...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF