Ніва № 18 (2555), 1 мая 2005 г.

Прабачце нам, грэшным

Яўген ВАПА

Пашанцавала ў гэтым годзе праваслаўным вернікам у Польшчы са святкаваннем Вялікадня. Выпадае ён на адзін з даўжэйшых уік-эндаў у краіне, прымеркаваных да выхадных з нагоды першамайскіх і трэцямайскіх святкаванняў. Штогадовая магчымасць так доўгіх выхадных, здаецца, зняла цяжар палітызаванасці і гістарычнай нянавісці ў польскім грамадстве паміж прыхільнікамі старога і новага парадкаў, вызначаных умоўна гэтымі датамі. Такім чынам, традыцыйна ачысціўшы раней нашу зямную грэшнасць у перадвелікоднай споведзі, адразу не можам стрымацца, каб ізноў не правініцца. Адвечная зацыкленасць змагання дабра і зла. А Маці-Царква, як папярэднімі двума тысячагоддзямі, заклікае нас, грэшных авечак, да рахунку сумлення, пакаяння і змены паводзін на лепшае.

Але калі знаходзімся ў велікодным перыядзе рахункаў сумлення, то нельга забываць вельмі важныя справы ў грамадска-царкоўным жыцці беларускай меншасці, у якіх таксама павінна адбыцца здача грахоў. Справы, якіх нельга замоўчваць — споведзь і ачышчэнне з нашай недалёкай мінуўшчыны. Апублікаваны нядаўна гэтак званы спісак Вільдштэйна нанова выклікаў пытанні пра межы маральнасці і хлусні, палітычнай адказнасці і маніпуляцыі спецслужбаў. Але ўсім стала відавочным, што ад абавязку разлічыцца з гісторыяй не ўхіліцца аніводзін народ і яго структуры. Са спазненнем, але перамеле ён і беларуска-праваслаўную грамадскасць.

Тое, што шаснаццаць гадоў у Польшчы адтэрміноўваліся і скрываліся гэтыя працэсы, гэта параза і кампраметацыя палітычных элітаў пасля 1989 г. Давялі яны між іншым да зняверлівасці да ўлад і справядлівасці дэмакратычнах устаноў. Самае горшае — гэта адабранне ў людзей надзеі ў сэнс змагання за свае правы і лепшую будучыню. Каб жыць і марыць, маладым і старым трэба ізноў з’язджаць за мяжу...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF