Ніва № 15 (2552), 10 красавіка 2005 г.

Беларусаў не павінна быць

Яўген МІРАНОВІЧ

Азнаямленне з дакументамі, якія адлюстроўваюць палітыку санацыі ў адносінах да беларусаў напрыканцы трыццатых гадоў ХХ стагоддзя, не пакідае сумнення: беларусы як нацыя павінны знікнуць на працягу аднаго пакалення. Кіруючая Польшчай эліта была згоднай, што працэс паланізацыі беларусаў павінен прайсці паспяхова і бесканфліктна пры ўмове, што ўлады рашуча будуць ліквідаваць усе праявы беларускага інтэлектуальнага і культурнага жыцця.

Асаблівую ўвагу санацыйныя палкоўнікі звярталі на Праваслаўную царкву, якую планавалі ўчыніць галоўным інструментам паланізацыі беларускіх вернікаў. Міністэрства ўнутраных спраў, у якім нараджалася большасць праектаў нацыянальнай палітыкі, прыйшло да высновы, што маладыя святары, якіх у Варшаве рыхтавалі да палітычнай акцыі ў паўночна-ўсходніх ваяводствах, дадуць прыклад праваслаўнаму насельніцтву як стаць палякамі. „Nalezy dokladnie obserwowac wszelkie poczynania duchownych prawoslawnych, kierowac nimi i nastawiac na orientacje polska, — пісалася ў праекце МУС для Навагрудскага ваяводства. — Wykorzystac ich poza cerkwia do pracy w organizacjach o silnych podstawach polskich, dazyc by duchowni w zyciu prywatnym poslugiwali sie jezykiem polskim, kaptowac ich sobie momentami materialnymi, tworzyc rozdzwieki miedzy dolami, ktore mozna opanowac, a gora bedaca bastionem moskalofilstwa. Dysharmonia ulatwi posuniecia wladz administracyjnych z jednej strony, z drugiej zas dla wladz centralnych bedzie atutem do rozgrywki. Trzeba zdecydowanie zadac by religie prawoslawna nauczano w jezyku polskim. Mlodziez uczaca sie religii w jezyku polskim po ukonczeniu szkol sama domagac sie bedzie nabozenstw w jezyku polskim, bowiem jezyk moskiewski i cerkiewno-slowianski nie bedzie dla niej zrozumialym, wowczas nastapi ostatni akt, to polonizacja cerkwi na zadanie ludnosci”...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF