Ніва № 15 (2552), 10 красавіка 2005 г.

„Пляц Волі” выклікае ўсіх

Віктар САЗОНАЎ

Да сакавіцкага свята Дня Волі ў Беларусі рыхтуюцца ўсе. І апазіцыя, і ўлады. Таму яго без перабольшання нарэшце можна назваць усенародным святам. Нават, апошнім часам, улады пачынаюць рыхтавацца раней за сваіх апанентаў. Добра ведаюць, што, як бы там не было ў гэты дзень і што б не здарылася, самае вялікае для беларусаў свята ў кожным выпадку будзе адзначацца.

Неяк, вяртаючыся дахаты на маршрутным таксі, задоўга да 25 сакавіка, мне давялося сесці побач з маёрам у міліцэйскай форме. Ён часамі з’яўляецца на акцыях апазіцыі і паказвае пальцамі сваім падначаленым каго трэба затрымаць, а хто не варты ўвагі праваахоўных органаў. Маёр загаварыў са мной першы:

— Ну што, хутка зноў будзеце бунтаваць?

— З якой гэта нагоды? — раблю я здзіўлены выгляд.

— Як гэта з якой? 25 сакавіка хутка. Як вы называеце — Дзень Волі.

— Дзякуй за напамін, — кажу яму я. — А вы ў гэтым годзе на чыім баку будзеце?

У міліцыянера спачатку заняло дух ад такога нахабнага пытання, а пасля ён усміхнуўся і вымавіў:

— Я чалавек паднявольны. Служба такая. Дзе загадаюць, там і буду.

— А мы людзі вольныя, — адказваю я. — Таму калі захочам, то пабунтуем. А захочам — песні паспяваем. Вольным людзям што на розум прыйдзе, так яны і робяць. Толькі шкада, што людзі паднявольныя перашкаджаюць людзям вольным нават Свята Волі адзначыць належным чынам. Бо кожны Дзень Волі паднявольныя цягнуць вольных у суды, дзе тых пазбаўляюць або волі, або грошай...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF