Ніва № 15 (2552), 10 красавіка 2005 г.

Юбілейны з’езд выпускнікоў

Інтэрв’ю з Андрэем СЦЕПАНЮКОМ, дырэктарам ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім.

— Пасля смерці папярэдняй дырэктар белліцэя Зінаіды Навіцкай Вы ў мінулым годзе абмежавалі святкаванні шасцідзесяцігоддзя існавання школы і адтэрмінавалі на год з’езд выпускнікоў. Калі адбудзецца гэтае мерапрыемства?

— Арганізацыйны камітэт вырашыў, што з’езд выпускнікоў нашага ліцэя адбудзецца 23-25 верасня 2005 года. Асноўнае мерапрыемства адбудзецца ў суботу, 24 верасня. Прадбачваем у гэты дзень афіцыйную сустрэчу з выступленнямі выпускнікоў. Пасля перад сабранымі з мастацкай часткай выступяць нашы белліцэісты. Вечарам адбудзецца баль выпускнікоў. 23 верасня ў Бельскай ратушы адкрыецца выстаўка мастацкіх прац выпускнікоў, у тым ліку Маргарыты Дмітрук. На 25 верасня запланаваны класныя сустрэчы.

— Беларуская школа ў Бельску-Падляшскім узнікла напрыканцы вайны. У якіх умовах яна арганізавалася?

— Наша школа ўзнікла ў верасні 1944 года як чатырохгадовая Дзяржаўная гімназія і двухгадовы Дзяржаўны беларускі ліцэй. Школа змяшчалася ў драўляных будынках па вуліцы 1 Мая 12 і Касцюшкі 18. Урокі адбываліся пасля абеду ў вельмі цяжкіх умовах. У першым годзе існавання школы было ў ёй 8 аддзелаў, вучылася больш за 200 вучняў і працавала 19 настаўнікаў. У другой палове жніўня 1946 года гімназія і ліцэй былі ліквідаваны.

— Калі аднавілася беларуская школа?

— 20 жніўня 1949 года стварылася Дзяржаўная агульнаадукацыйная школа пачатковай і ліцэйскай ступені з беларускай мовай навучання. Дырэктарам яе стаў Яраслаў Кастыцэвіч...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF