Ніва № 11 (2548), 13 сакавіка 2005 г.

Гаспадары не здаваліся

Аляксей МАРОЗ

На пераломе саракавых і пяцідзесятых гадоў у Новым Беразове ўзнік калгас. Цяпер толькі старэйшыя людзі памятаюць яго кароткую дзейнасць. Беспарадак з раздзелам зямлі сярод гаспадароў, якія не хацелі ўступаць у калгас, выклікаў многа эмоцый. Калектыўны спосаб гаспадарання паводле савецкай мадэлі, які ў гэтым самым часе ўводзілі ў суседніх вёсках, таксама не прыняўся. Зараз вясковыя людзі выказваюць словы ўдзячнасці Гамулку, які, дайшоўшы да ўлады, дазволіў выступаць з калгасаў і весці аднаасобныя гаспадаркі. Гэта дало магчымасць утрымацца мнагадзетным сем’ям і пракарміць жыхароў гарадоў. Нашы гаспадары і іх сямейнікі здолелі захаваць беларускую нацыянальную свядомасць і праваслаўнае веравызнанне.

Некаторыя выехалі ў Савецкі Саюз

Пасля вайны ў Новае Беразова прыязджалі агітатары з Расіі і намаўлялі выязджаць у Савецкі Саюз. Расказвалі пра раскошнае жыццё ў Краіне Саветаў і добрую апеку над савецкім грамадствам.

— Спачатку ў нас думалі, што ў Польшчы будзе праўленне накшталт санацыйнай улады. У Расію выехалі тыя, якія апасаліся польскай улады і малазямельныя. Яны спадзяваліся, што за мяжой будуць лепш жыць. Адзін наш селянін пасля прыходу савецкіх войск разрубаў галаву помніку Пілсудскаму, а пасля выехаў у Расію апасаючыся пакарання польскімі ўладамі, — кажа Рыгор Мароз. — Пасля тыя, што выехалі ў Расію, шкадаваліся, што не асталіся жыць у Польшчы.

Арганізавалі калгас

Пасля індывідуальных размоў з выбранымі гаспадарамі ў канцы саракавых гадоў у Новым Беразове быў скліканы сход. Прыехалі прадстаўнікі мясцовых улад і агітатары з Савецкага Саюза...

(...)