Ніва № 5 (2542), 30 студзеня 2005 г.

Распісаць царкву са шкла

На сустрэчу з Лявонам Тарасэвічам і Ганнай Владарчык, рэжысёрам дакументальнага фільма „Станцыя Валілы — Венецыя”, арганізаваную 18 студзеня ў Цэнтры прамоцыі рэгіёна ў Гайнаўцы прыйшло столькі людзей, што не памесціліся ў зале і частцы прыйшлося стаяць на калідоры ды прыслухоўвацца дыскусіі аб сучасным мастацтве і жыцці беларусаў на Беласточчыне.

Спатканне распачалося з прэзентацыі дакументальнага фільма „Станцыя Валілы — Венецыя”, які ўжо тры гады залежваецца на паліцах Польскага тэлебачання і не можа дачакацца агульнапольскай прэм’еры. Лявон Тарасэвіч жартаваў, што фільм застаецца палкоўнікам па палітычных прычынах. Сродкі на яго выкананне былі атрыманы ў часах, калі тэлебачаннем кіравала правіца, а зараз на яго прэзентацыю мусіць даць згоду лявіца. Ганна Владарчык тлумачыла, што зараз тэлебачанне паказвае вельмі мала дакументальных фільмаў прысвечаных культуры. Апасаецца яна, што яе фільм будзе прэзентаваны пасля поўначы, калі нямногія глядзяць тэлебачанне.

Мікола Бушко, які вёў сустрэчу, цікавіўся ўмовамі, у якіх ствараўся фільм пра мастака з Валілаў. У ім умела прадстаўлены матывы, якія закраналіся ў папярэднім фільме пра Лявона Тарасэвіча, прэзентаваным некалькі гадоў назад у Гайнаўскім доме культуры. Аднак апошні фільм паказвае больш сталага жывапісца...

(...)