Ніва № 5 (2542), 30 студзеня 2005 г.

Усе калядуюць

Аляксей МАРОЗ

У час Гайнаўскіх сустрэч з праваслаўнай калядкай, якія адбыліся 14 студзеня ў гарадскім доме культуры, у 30 калектывах выступілі каля 530 каляднікаў. У конкурсным аглядзе прынялі ўдзел дзеткі і моладзь ад імя школ, праваслаўных прыходаў і гмінных асяродкаў культуры Гайнаўскага павета.

Калі гайнаўскія белліцэісты Барбара Петручук і Марцін Засім пачалі весці на беларускай мове мерапрыемства, дашкольнікі сабраліся ў залах вакол сцэны. Першымі выступілі дзеткі з Самаўрадавага садка н-р 3, якія сталі пераможцамі ў сваёй катэгорыі (чарговыя месцы занялі дашкольнікі з садкоў н-р 1 і 2). Дзеткі спявалі вельмі адважна, не звяртаючы асаблівай увагі на святло юпітэраў. Свае калядкі папярэджвалі ўступнымі словамі на гутарковай беларускай мове і просьбамі дазволу калядавання. Перад сыходам са сцэны дзеткі віншавалі публіку. Некаторыя наймалодшыя выканаўцы калядавалі ўжо чарговы год і таму годна вялі сябе на сцэне.

Вучні падставовых школ выходзілі на сцэну з большым хваляваннем. Паколькі камісія апрача прыгажосці спеву ацэньвала прэзентацыю вучняў на сцэне, дзеткі задбалі пра арыгінальныя ўборы. Хлопцы падрыхтавалі прыгожыя гвязды, а многія дзяўчаты выступілі з вянкамі на галаве і свечкамі ў руках. За прыгожы спеў і арыгінальную вопратку вучні Комплексу школ н-р 1 у Гайнаўцы занялі першае месца ў катэгорыі падставовых школ (на другім месцы апынуліся вучні Падставовай школы ў Чыжах і Школы н-р 3 у Гайнаўцы, а на трэцім — дзеткі Падставовай школы ў Арэшкаве і Падставовай школы н-р 2)...

(...)