Ніва № 4 (2541), 23 студзеня 2005 г.

Вечар шчодры і багаты

Аляксей МАРОЗ

Гімназісты Комплексу школ у Чыжах разам з настаўнікамі і бацькамі вельмі акуратна падрыхтаваліся да арганізаванага 12 студзеня Шчодрага вечара. Развіталіся яны са старым годам па юліянскім календары і беларускай традыцыі. Гасцей прынялі вельмі шчодра і багата. Сталы ўгіналіся ад вялікай колькасці разнароднага харчавання. Да вечара зацягнуліся выступленні вучняў, якія на беларускай мове прадставілі мясцовыя навагоднія абрады. Госці, сярод якіх былі войт Чыжоўскай гміны Юрый Васілюк, прадстаўнік Гайнаўскага староства Валянціна Горбач і мясцовыя святары, былі захоплены тэатральнымі здольнасцямі вучняў і цікавай прэзентацыяй вясковых звычаяў.

Сустрэча распачалася з супольнай малітвы, якую ўзначаліў настаяцель Успенскага прыхода ў Чыжах, протаіерэй Іаан Раманчук, і шчодрай вячэры (называнай яшчэ масленай куццёю). Дырэктар школы Міраслаў Пяткевіч напомніў, што ўжо пяць разоў запар у школе арганізавалася куцця перад Ражджаством. У гэтым годзе рашыліся пазнаёміць моладзь першага класа гімназіі з навагоднімі абрадамі, якія добра памятаюць старэйшыя жыхары Чыжоўскай гміны...

(...)