Ніва № 3 (2540), 16 студзеня 2005 г.

З музыкай сябрую з дзяцінства

Талент Аліны Негярэвіч заўважаны быў у маленстве. Аднагодкі ў захапленні слухалі папулярныя песні ў яе натхнёным выкананні. Яны ж прарочылі: быць Аліне зоркай!

Сустрэць Аліну Негярэвіч — вядомага дырыжора беларускіх калектываў на Беласточчыне справа нялёгкая. Яна ў пастаянным руху. Зараз займаецца з бельскім калектывам „Куранты” — адным з лепшых беларускіх самадзейных хораў. І ўсё ж сустрэцца мне са спявачкай і заадно дырыжорам удалося. Карыстаючыся нагодай папрасіў я яе расказаць пра сябе, свае планы, уражанні, паездкі...

Раскажыце, калі ласка, трохі пра сябе?

З музыкай сустрэлася я яшчэ ў дзяцінстве. На гармоніку ігралі дзед і бацька. Маё зацікаўленне музыкай прывяло мяне ў музычныя школы, пачаткова ў Бельск і Беласток, а пасля ў Люблін, дзе я закончыла Музычны інстытут. Усё маё жыццё звязанае з музыкай. Ужо 18 гадоў працую настаўніцай ігры на віяланчэлі ў музычнай школе. Апрача таго была я мастацкім кіраўніком бельскага хору „Васілёчкі” і калектыву „Бярозкі” з Кнарыд. Цяпер у Бельску-Падляшскім вяду мужчынскі калектыў „Куранты”, а апошнім часам стала я працаваць з хорам Гайнаўскага дома культуры...

(...)