Ніва № 50 (2535), 12 снежня 2004 г.

З’яўленне таленту

Першую сустрэчу з чытачамі кніжкі „Мясцовая гравітацыя” Міхась Андрасюк cарганізаваў у роднай Гайнаўцы. На спатканне, якое адбылося 12 лістапада ў кіназале Музея і асяродка беларускай культуры, прыйшлі настаўнікі беларускай мовы гайнаўскіх школ, знаёмыя аўтара, пастаянныя наведвальнікі літаратурных спатканняў і госці з Беластока і Бельска-Падляшскага.

— Кніжка прадвяшчае з’яўленне высокамастацкага таленту. Сведчыць пра творчую спеласць пісьменніка і развіццё яго індывідуальнасці. Мяне ўражвае сакавітая мова твораў Андрасюка. Перад намі не зборнік прозы, але кніжка прозы. Увесь яе змест — гэта добры позірк на чалавека, — заявіла рэдактар кніжкі Галіна Тварановіч.

Жыхары Гайнаўкі вельмі цёпла ўспрынялі новую кніжку Міхася Андрасюка. У час пахвальных выступленняў паявілася прапанова, каб рэкамедаваць яе да нейкай прэстыжнай узнагароды. Гайнавяне звярталі ўвагу на дапрацаванае мастацкае афармленне кніжкі і талент пісьменніка. Адчувалася, што жыхары Гайнаўкі радуюцца з’яўленню ў горадзе таленавітага чалавека...

(...)