Ніва № 49 (2534), 5 снежня 2004 г.

Дапамагчы хворым дзецям

Аляксей МАРОЗ

У Гайнаўцы грошы для Вялікага аркестра святочнай дапамогі збірае моладзь ужо 12 гадоў. Арганізаваныя мерапрыемствы ў рамках аркестра ладзяцца ад 5 гадоў. У мінулым годзе заснаваны быў павятовы штаб аркестра, які каардынаваў акцыю моладзі, якая ў большасці гмін Гайнаўскага павета збірала сродкі на лячэнне дзяцей. Зараз у павятовым штабе рыхтуюцца да правядзення на Гайнаўшчыне чарговых мерапрыемстваў Вялікага аркестра святочнай дапамогі, якога нязменнай мэтай з’яўляецца збіранне грошай на дапамогу хворым дзецям.

У час фіналу аркестра, які будзе праводзіцца 9 студзеня 2005 года ў гарадскім амфітэатры або ў Гайнаўскім доме культуры (залежна ад надвор’я), прадбачваюцца музычны канцэрт, аўкцыён і конкурсы. У ходзе мерапрыемства будуць прадавацца конкурсныя працы выкананыя вучнямі (іконы, паштоўкі) і дары сабраныя ад спонсараў. Некаторыя прадметы арганізатары аркестра хочуць прадаваць па Інтэрнэце. У сталоўцы прадпрыемства „Фурнэл” будзе выступаць, між іншым, выпускнік гайнаўскага белліцэя Мар’юш Ажахоўскі. Будуць там прэзентавацца рэгіянальныя стравы. Дзень раней за грашовай успамогай аркестру можна будзе ўвайсці на матч валейбольнай лігі, з удзелам гайнаўскай каманды „Мадэратар”, які адбудзецца ў спартыўнай зале белліцэя. Аднак у павятовым штабе апасаюцца арганізаваных дзеянняў, якія могуць перашкодзіць у працы аркестра...

(...)