Ніва № 48 (2533), 28 лістапада 2004 г.

Выкладчык і літаратар

Анна САДОЎСКАЯ

„...коснувшись земли, снова, подобно Антею, чувствовал в себе силу, которая идет только от земли. Он неизменно льнул, горнулся к своему народу, к своей земле...”

У Свята-Георгіеўскім храме на Жыровіцкіх могілках, на левым баку сцяны знаходзіцца дошка прысвечаная памяці айца Плакіда Янкоўскага. Надпіс на рускай мове: „Родителям протоиерею Плакиду Янковскому (1810-1872) и Елене Янковской (1817-1867). Дети”. У гары дошкі шасціканцовы крыж і пясочны гадзіннік. Унізе — вялікі шэры камень з ініцыяламі H. J. XII.1867. Камень паставіў а. Плакід на магілу сваёй любімай жонкі Лены. Такія ж самыя ініцыялы калісьці знаходзіліся на камені ў фундаментах іх супольнага гнязда — хаты. На жаль, святар, які вёў набажэнства, не дазволіў фатаграфаваць. Мае далейшыя пошукі магілы Янкоўскага прывялі да таго, што я больш дакладна пазнаёмілася з жыровіцкім перыядам дзейнасці а. Янкоўскага...

(...)