Ніва № 48 (2533), 28 лістапада 2004 г.

У Гродзенскай філармоніі

Міхась ХМЯЛЕЎСКІ

У Польшчы дзейнічае Беларускае грамадска-культурнае таварыства, а на Беларусі — Саюз палякаў Беларусі. Пачынаючы з 1993 года па ініцыятыве ГП БГКТ адбываюцца „Артыстычныя сустрэчы Беласток — Гродна”, папераменна ў абодвух гарадах, як фестывалі культуры беларускай меншасці ў Польшчы і польскай меншасці ў Беларусі. Фестывалі маюць вялікае значэнне для ўзаемнага пазнання культур меншасцей і ўзбагачэння суадносін паміж дзвюма нашымі меншасцямі.

Фестывалю заўсёды спадарожнічае міжнародная навуковя канферэнцыя „Шлях да ўзаемнасці”. Сёлета адбылася яна 11 і 12 лістапада, а 13 лістапада ў Гродзенскай філармоніі прайшоў ХІІ Міжнародны фестываль „Артыстычныя сустрэчы Гродна — Беласток”, арганізаваны Упраўленнем культуры Гродзенскага аблвыканкама і Галоўным праўленнем БГКТ. Распачаўся фестываль прывітальнымі і пажадальнымі прамовамі: Людмілы Кадзевіч — дырэктара Упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, Яна Сычэўскага — старшыні ГП БГКТ і Станіслава Пажэцкага — намесніка старшыні Саюза палякаў Беларусі. Прамоўцы падкрэслівалі значэнне ўзаемнага пазнання дасягненняў мастацкай самадзейнасці абедзвюх мяншынь...

(...)