Ніва № 48 (2533), 28 лістапада 2004 г.

Развіваць прадукцыю

Аляксей МАРОЗ

Анатоль Дунда з Арэшкава рашыўся заснаваць дрэваапрацоўчае прадпрыемства і прыняць на працу да 10 асоб. Дзеля гэтага збудаваў гаспадарчыя будынкі. Пасля закалотаў з паркам і запаведнікамі Белавежскай пушчы стрымаўся з рэалізацыяй сваёй задумы.

Пасля закалотаў з Белавежскай пушчай

— Стрымаўся я з інвестыцыямі, бо не ведаю як вырашыцца справа гаспадаркі драўнінай у Белавежскай пушчы. Апошнім часам выдатна павысіліся цэны на лясную сыравіну. Буйныя прадпрыемствы з-па-за Гайнаўскага павета купляюць вялікія колькасці драўніны і таму атрымліваюць льготы ў цэнах. Калі б нават усе мясцовыя прадпрымальнікі з Гайнаўшчыны сабраліся, каб купіць лясную сыравіну, то не ў змозе заказаць такой колькасці дрэў, якую купляе аднаразова вялікі прадпрымальнік з Польшчы, — заяўляе Анатоль Дунда. — Цяжка мне зараз рашыцца на канкрэтную прадукцыю і ўзяць вялікія крэдыты на куплю дарагіх машын, калі не ведаю які будзе доступ да лесаматэрыялаў. Калі б нельга было купіць драўніну ў Белавежскай пушчы, мне цяжка было б ездзіць за сыравінай у Беларусь або далёка ў Польшчу. Дарагі транспарт рабіў бы маю прадукцыю малапрыбытковай...

(...)