Ніва № 47 (2532), 21 лістапада 2004 г.

„Васілёчкам” — сорак

Віктар БУРА

У лістападзе 1964 года старшыня Бельскага аддзела БГКТ Уладзімір Раеўскі і сакратар аддзела Ян Шурбак распрацавалі план сарганізавання беларускага хору пры Бельскім доме культуры. На першую арганізацыйную рэпетыцыю прыйшлі чатыры жанчыны і адзін мужчына, на другую — трошкі больш на чале з будучым дырыжорам Аляксандрам Лукашуком. Ён аказаўся цудоўным музыкантам, чалавекам вельмі артыстычнай натуры, што для хору мела вялікае значэнне. Да таго згадзіўся ён кіраваць хорам бясплатна.

Першы канцэрт калектыў даў у Райску. А месцам першага фэсту была Орля. Бельскія харысты карысталіся рознымі відамі транспарту. Пачаткова найчасцей былі гэта грузавікі знятыя ў мясцовых прадпрыемствах.

Памятнай датай стала 8 сакавіка 1973 года — Дзень жанчын, калі харысткі атрымалі кветкі і праспявалі, між іншым, песню Міколы Куліковіча „Васілёчкі”, якая стала візітнай карткай і назвай калектыву. Гэтая песня дала хору не толькі пуцёўку ў жыццё, але прыдала таксама крылы для палёту ў песеннае мастацтва...

(...)