Ніва № 47 (2532), 21 лістапада 2004 г.

Як быць з Беларуссю

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Два тыдні пасля сумніўна ўспрынятых светам выбарах і рэферэндуме ў Беларусі, у Беластоку гасцяваў старшыня адной з найбольшых апазіцыйных партый — Беларускага народнага фронту — Вінцук Вячорка. Спадарожнічалі яму шэф міжнароднай камісіі Фронту Ігар Лялькоў і заснавальнік Саюза палякаў Беларусі Тадэвуш Гавін.

Прыезд шэфа БНФ не адбыўся без праблем. На пагранпераходзе ў Баброўніках машына, якая прыехала за ім з Беластока, была падвергнута дакладнаму кантролю (яе разабралі). Працягвалася гэта дзве гадзіны.

— Гэта адзін са спосабаў запалохвання, такой дробнай помсты ўлад на дэмакратычную апазіцыю, — каменціраваў здарэнне старшыня БНФ.

Вячорка і Лялькоў сустрэліся са студэнтамі Вышэйшай школы публічнай адміністрацыі, якой рэктарам з’яўляецца падляшская еўрадэпутатка праф. Барбара Кудрыцкая. Разам з Ігарам Ляльковым прыняў ён удзел у мітынгу перад Генеральным консульствам РБ у Беластоку, сарганізаваным пад лозунгам „Solidarni z Bialorusia”. Удзельнічала ў ім пару дзесяткаў, галоўным чынам маладых людзей з беластоцкіх вышэйшых вучэльняў. Прайшлі яны праз горад са знічамі ды труной, якая сімвалізавала трагічна загінуўшую 17 кастрычніка дэмакратыю. Праф. Кудрыцкая і шэф гарадскіх структур Грамадзянскай платформы (PO) прабавалі перадаць прадстаўніку консульства петыцыю, асуджаючую парушанне правоў чалавека на Беларусі. Ніхто, аднак, з працаўнікоў консульства да іх не выйшаў. Раней у час прэс-канферэнцыі Вінцук Вячорка гаварыў:

— Зараз, пасля ўваходу Польшчы ў ЕС, стратэгічнае мышленне ў адносінах да Беларусі зарысоўваецца. Неабходная вельмі вострая, эфектыўная ізаляцыя кіруючай піраміды, разам з нествараннем бар’ер у адносінах да грамадства...

(...)