Ніва № 46 (2531), 14 лістапада 2004 г.

„Пронар” стварае шанс

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Застольнічаю з сябрам родам з-пад Нарвы. Ён найчасцей агоркла ацэньвае навакольныя працэсы. Калі на фоне размовы паяўляюцца нейкія актуальныя — мясцовыя ці сталічныя — публічныя асобы, ён амаль пастаянна характарызуе іх распоркавымі эпітэтамі. Гутарка дакочваецца і да нарваўскага „Пронару”, але заміж агорклых папрокаў чую незвычайную ў вуснах сябра пахвалу:

— Мартынюк добра плаціць!

Сябра называе пронараўскія заробкі маладых людзей, якія на фоне тутэйшай заробкавай мізэрнасці ў прыватнікаў здаюцца быць апавяданнем з-за трыдзевяці зямель.

Раніцай наступнага дня з’яўляюся ў Нарву. У вулічку, што вядзе да „Пронару”, плыве паток легкавушак. У адміністрацыйным будынку на рабочых сталах рахункаводак выключна эрганамічныя вадкакрысталічныя маніторы...

Дырэктар „Пронара” Сяргей Мартынюк, якога цяжка ўлавіць па тэлефоне, прысвячае мне, супрацоўніку „Нівы”, свае ранішнія працоўныя гадзіны, паказвае цэлы завод. Задзіўляюць мяне агромныя вытворчыя залы, цікаўлюся, якая ў гэтым спадчына ад былога Пому...

(...)