Ніва № 45 (2530), 7 лістапада 2004 г.

Усе мы згэтуль

Міра ЛУКША

— Ой, якая багатая восень, усё ў полі ўдалося: жыта ў трубкі павілося, а авёс — як тын парос... — апранае на галаву батыставую хустачку Валянціна Паплаўская, каб задэманстраваць свой убор на дажынкі. На падворку — стол, на стол уязджаюць, каб паказацца, зусім як сапраўдныя грыбочкі з шакаладнымі капелюшамі і пірог, які абселі цеставыя птахі — падарунак самому прэзідэнту ад залучанкі. На падворку хаты пры канцы вёскі вэрхал — бегае пяцігадовы ўнук Данель, ламоча чымсьці, ягоны трынаццацігадовы брат Дарак прабуе ехаць на трактары, сястра Сара-ліцэістка рыхтуецца да выступлення ў „Калінцы”, дзед Ясё грукае пад стадолай. А над усім пануе Гражына, дачка Паплаўскіх, радная Гарадоцкай гміны.

Жывуць яны тут усе разам. Хоць Радэшы — Гражына і Магмуд — год таму купілі сабе кватэру ў Беластоку.

— І ездзім як тыя цыганы. Мы на працу (я — у сельскагаспадарчай гандлёвай фірме, муж — дантыстычны тэхнік), дзеці ў школы і садок. Скажу шчыра, мне не вельмі хочацца жыць у Беластоку...

(...)