Ніва № 45 (2530), 7 лістапада 2004 г.

Турысты-інваліды з Беларусі

Марк ЦЫБАРТ

Сярод шматлікіх турыстаў, якія летам наведалі Беласточчыну, была група турыстаў-інвалідаў з Брэста і наваколля. Прыехалі яны на веласіпедах і інваліднай калясцы. У якасці тэхнічнай базы спадарожнічаў ім легкавы аўтамабіль, якім ехалі жанчыны і дзеці. Групу з больш дзесятка асоб узначальваў брэсцкі мастак Валянцін Болдзенка, які апрача творчасці займаецца таксама турызмам і экалогіяй. Гэта ён з групай паплечнікаў давёў да лячэння 800-гадовага дуба ў Маларыце, а ў нас пракансультаваў будову драўлянага тратуара і панарамнай вышкі ў адным з закуткаў Белавежскай пушчы. З пушчы таксама пачалі яны вандроўку па Падляшшы.

— Мяжу мы перасяклі пасля наведання беларускай часткі Белавежскай пушчы, — сказаў Валянцін Болдзенка. — Былі мы ў Белавежы, наведалі запаведнік і музей. Чарговым этапам была Гайнаўка, адкуль мы падаліся ў бок Кляшчэляў. Там зрабілі мы аднасутачны адпачынак дзякуючы асабліва руплівай апецы а. Мікалая Келбашэўскага — настаяцеля Кляшчэлеўскага прыхода. Абдораныя ім мы падаліся на Грабарку, дзе матушка-ігумення пераначавала нас у доме паломніка. На Святой Гары ўстанавілі мы свой невялікі крыж і падаліся ў Немірова...

(...)