Ніва № 45 (2530), 7 лістапада 2004 г.

Нацыянальны капітал

Віктар САЗОНАЎ

Давялося мне прысутнічаць пры адной спрэчцы. Спрачаліся неяк на Беласточчыне хлопцы пра тое, чым зараз павінен займацца нацыянальна свядомы беларус. Адны казалі што асветай, мовай, культурай, гісторыяй, што толькі гэта можа ўратаваць нацыю ад выраджэння, пашырыць колы валанцёраў і выхаваць новых беларусаў. Іншыя не згаджаліся. Казалі, што найперш нацыянальна свядомы беларус павінен займацца бізнесам, бо толькі заможныя прадстаўнікі нашай нацыі могуць выжыць у гэтым складаным свеце самі, даць лепшую сусветную адукацыю сваім дзецям і дапамагчы заняць ім наймацнейшыя дзяржаўныя пасады. І тады адзін мой сябра, паляк па нацыянальнасці, заўважыў, што беларуская нацыя зможа гучна заявіць пра сябе тады, калі беларуская культура і беларускі капітал сустрэнуцца. Мне падаецца, што ён меў рацыю.

Сёння Расія стала працягваць імперскую палітыку, стаўляючы на гэты раз націск на эканамічную і культурную экспансію. Беларускую эканоміку сталі прывязваць да расійскай. Гэтае пытанне ляжала далёка не ў эканамічным полі, больш у палітычным. Галоўным тут было пытанне эканамічнай незалежнасці Беларусі. Быць ці не быць ёй. Малады беларускі бізнес штучна прывязваўся да расійскага. А, як гаворыцца, дзе капітал твой, там і сэрца тваё. Спробы прывязаць беларускую эканоміку да расійскай былі спробамі пазбавіць беларускі незалежніцкі рух сродкаў...

(...)