Ніва № 42 (2527), 17 кастрычніка 2004 г.

Адпачынак ля сажалак

Аляксей МАРОЗ

Рамана ВАЛКАВЫЦКАГА з Белавежы, сёлетняга лаўрэата Падляшскай агралігі, сустракаю на панадворку. Побач нядаўна разбудаванага і ўпрыгожанага дома — вузенькія тратуары, стаянкі для машын і многа яблынек. За імі распаложаны гаспадарчыя будынкі з традыцыйным хлявом і гумном. Побач дома — некалькі зямельных участкаў з агароднінай прыкрытых фольгай.

Гаспадар запрашае на сваё ўлюбёнае месца побач трох сажалак з рыбай. Вакол сажалак скошаная трава, а збоку — месца адпачынку для турыстаў з доўгімі драўлянымі сталамі і лавамі, прыкрытымі драўлянай гонтай. За агароджай — трава з кустоўем і невялічкая рэчка Залатая, а трыста метраў далей — бераг Нараўкі. Калі ў рэчцы было больш вады, купаліся ў ёй хлапчукі з Белавежы.

— Выгляд панадворка памяняў я з паловы дзевяностых гадоў. Спачатку заняўся агароднінай, якую вырошчваў пад фольгай. Паколькі быў я адзіным агароднікам у Белавежы, мог разгарнуць сваю дзейнасць. Прадукты прадаваў таксама ў Гайнаўцы. Быў час, што пад фольгай было ў мяне звыш тысячы квадратных метраў агародніны. Калі было многа працы, рашыўся пакінуць штатную работу тэхнічнага працаўніка Белавежскай геабатанічнай станцыі і заняўся толькі сельскагаспадарчай дзейнасцю. Праца пры агародніне канчалася з надыходам восені і таму падумаў я арганізаваць сабе занятак на пазнейшы перыяд, — расказвае Раман Валкавыцкі...

(...)