Ніва № 41 (2526), 10 кастрычніка 2004 г.

БАС на Кашубах

Тамаш СУЛІМА

Ці ўсе беларусы ведаюць украінскія песні? У чым адметнасць рысаў усходніх славян, нават пражываючых на чужыне? Чаму ды чаго мы павінны вучыцца ад кашубаў? Нагодай для адказу на гэтыя пытанні была канферэнцыя нацыянальных, этнічных ды рэлігійных меншасцей у Польшчы „Роля этнічных груп у Аб’яднанай Еўропе” якая праводзілася ў днях 18-19 верасня 2004 г. пад Касцежынай на Кашубах. Запрошанае да ўдзелу было таксама маладзёжнае Беларускае аб’яднанне студэнтаў у якасці прадстаўнікоў беларускай меншасці ў РП. Сустрэча была часткай большага праекта пад назвай „Міжнацыянальны з’езд кашубаў 2004”, які поўнасцю быў спансараваны еўрасаюзнымі сродкамі. Галоўным арганізатарам мерапрыемства выступіў Кашубскі інстытут развіцця (КІР).

У адпачынкавы асяродак у Сыцовай Гуце, дзе адбылося мерапрыемства, апроч беларусаў завіталі прадстаўнікі караімскай, нямецкай, расійскай, ромскай, славацкай, татарскай ды ўкраінскай меншасцей. Як не дзіўна, адны прыехалі хутчэй (у тым ліку і мы), другія толькі ў пятніцу ўначы. Цікава, што найбліжэй было татарам ды ўкраінцам — яны прыбылі з Гданьска, у якім пражываюць...

(...)