Ніва № 41 (2526), 10 кастрычніка 2004 г.

Шукаюць беларусістыкі

Ганна КАНДРАЦЮК

У новым 2004/2005 акадэмічным годзе пад паўтысячы студэнтаў у Польшчы стане вывучаць беларускую мову. Палова з іх — студэнты беларускай філалогіі ў Беластоку і Варшаве, апошнія — студэнты славістыкі ў Любліне і Ольштыне. Да ліку студэнтаў трэба аднесці таксама навучэнцаў студыі на атрыманне ліцэнзіі па беларускай мове, якая з кастрычніка працуе ў Белай-Падляшскай.

Наш агляд пачнем з самай вядомай і заслужанай Кафедры беларускай філалогіі ў Варшаве.

— У нас каласальныя змены, — інфармуе „Ніву” прафесар Аляксандр Баршчэўскі, шматгадовы кіраўнік кафедры, грамадскі дзеч і літаратар. Карацей кажучы, мяняецца кіраўнік установы. Новым загадчыкам кафедры стане прафесар Мікалай Цімашук.

— Мы рады, што беларусістыкай будзе кіраваць беларус з Беласточчыны, — заяўляе прафесар Баршчэўскі, ад трох гадоў ужо пенсіянер.

За апошнія дзесяць гадоў, калі ідзе пра лік студэнтаў, тутэйшая беларусістыка разраслася ў тры разы. Зацікаўленне кірункам пашырылася, калі замест уступных экзаменаў па беларускай і рускай мовах прымянілі кваліфікацыйныя размовы...

(...)