Ніва № 41 (2526), 10 кастрычніка 2004 г.

Заява

Каардынацыйная Рада Дэмакратычнага форуму Беларусаў Эўропы са зьдзіўленьнем і занепакаеньнем назірае за скандальнымі захадамі польскіх дзяржаўных установаў у дачыненьні да беларускіх грамадзкіх арганізацыяў у Польшчы.

Узьнікае прыкрае ўражаньне, што сапраўднай мэтаю акцыяў вакол Управы Праграмнай Рады тыднёвіка „Ніва” ёсьць жаданьне пэўных палітычных колаў праз санкцыі ворганаў фінансавага кантролю спыніць дзейнасьць беларускіх культурных ды грамадзкіх арганізацыяў. Разам з аднаўленьнем рысаў палітыкі этнічнае гамагенізацыі паўночна-ўсходняга рэгіёну Польшчы праз уціск і шантаж актывістаў беларускага культурнага жыцьця гэтыя падзеі выклікаюць наш пратэст і абурэньне.

Мы спадзяемся, што Польшча, як краіна эўрапейская, прызнае і забясьпечвае вяршынства права і свабоду разьвіцьця ўсім сваім грамадзянам, незалежна ад іхняе этнічнае прыналежнасьці. Мы спадзяемся таксама, што спрэчнасьці з гаспадараньнем выдавецтва тыднёвіка „Ніва” будуць разгледжаныя і разьвязаныя справядліва. Сябры Управы Праграмнае Рады тыднёвіка „Ніва” маюць наш поўны давер і падтрымку.

КР ДФБЭ, Прага 4.10.2004