Ніва № 39 (2524), 26 верасня 2004 г.

На дажынках у Чыжах

Аляксей МАРОЗ

— Арганізаванне дажынак патрэбнае. Памаліліся мы ў царкве, каб сабранае збожжа добра выкарыстаць і дачакацца добрага плёну на другі год. У час мерапрыемства цікава для старых і маладых. У Кленіках ёсць што паказаць, — кажа стараста дажынак Уладзімір Ільяшук з Кленік (калёнія Бурыцкае). — Ураджай у гэтым годзе лепшы, чым быў у мінулых гадах, але цяжка яго сабраць. У мяне 15 гектараў поля, гадую 5 кароў. Выступіў я за еўрасаюзныя даплаты, але цяжка зараз сказаць, якая будзе прыбытковасць з сельскай гаспадаркі.

Жыхары Чыжоўскай гміны 5 верасня перад школай у Кленіках адсвяткавалі дажынкі. Земляробы радаваліся, што збожжа дало лепшы ўраджай, чым у мінулых гадах. Аднак сёлета не ўсе гаспадары паспелі перад святкаваннямі сабраць плён. На некаторыя палі з-за вялікіх дажджоў не маглі ўехаць камбайны...

(...)