Ніва № 37 (2522), 12 верасня 2004 г.

Бельскія пажарнікі

Міхал МІНЦЭВІЧ

Пажарнікі — выдатныя людзі, якіх ахвярная служба карыстаецца пашанай грамадства. У іх радах зберагаецца і развіваецца дух аказвання дапамогі ўсім патрабуючым.

У леташнім, 2003 годзе, у пажарах на тэрыторыі Бельскага павета загінула адна асоба, а ў дарожных выпадках — сем (годам раней было 9 смяротных ахвяр, з чаго дзве ў пажарах), раненні атрымалі 55 асоб — 4 у пажарах і 51 у час мясцовых пагроз (годам раней 76, з чаго 4 у пажарах). Усіх раненых выратавана, аднак пазней не ўсе выжылі, напр. ад апёкаў.

Згодна інфармацыям павятовага каменданта Дзяржаўнай пажарнай аховы Яна Барташука, у 2003 годзе пажарныя каманды Бельскага павета прымалі ўдзел у 462 здарэннях (на 37 больш чым годам раней), а ў першым квартале 2004 года — у 79...

(...)