Ніва № 37 (2522), 12 верасня 2004 г.

Мова і змова

Віктар САЗОНАЎ

Першага верасня ў Беларусі пачаўся новы навучальны год. Для большасці гэта свята. А на мяжы Беларусі з Еўрасаюзам зноў было неспакойна. І не ад таго, што люты вораг перайшоў нашу мяжу. Проста беларускія памежныя службы перасталі прапускаць за мяжу беларусаў, якія купілі ў Польшчы страхавы поліс грамадзянскай адказнасці на сваю машыну. Калі ў двух словах, то сутнасць канфлікту такая. Так званая „зялёная карта” ў Польшчы каштуе амаль у два разы танней, чым у Беларусі. Ну які дурань будзе пераплачваць. Тым больш тыя гандляры, якія лічаць кожны рубель, і ў змозе выжыць толькі за кошт жорсткай ашчаднасці. Вось і паплылі долары ў казну суседняй дзяржавы. Зразумела, што такі стан рэчаў не задавальняў беларускі ўладны бок. Трэба было тэрмінова рабіць нейкія захады. Першая лагічная думка, што прыходзіла ў галаву, гэта наблізіць кошты да еўрапейскіх. І тады беларусу не было б розніцы, дзе набыць страхавы поліс. Купляў бы ў сябе. Навошта яму клопаты за мяжой. Але нашы кемлівыя фінансісты пайшлі іншым шляхам. Сваім. Правераным гадамі. Проста забаранілі выпускаць з Беларусі тых, хто набыў „зялёную карту” не ў нас. Навошта ім так істотна змяншаць кошты...

(...)