Ніва № 35 (2520), 29 жніўня 2004 г.

Турыстычная недаацэнка Бельскага павета

Міхал МІНЦЭВІЧ

Як паведамляе Рада Бельскага павета ў мясцовым плане загаспадарання, агульная падгатоўка павета да прыёму турыстаў нездавальняючая. У наваколлі Бельска раскінуліся цудоўныя абшары прынарваўскіх багнаў, прыгожыя краявіды, расліннасць, птаства, грыбныя лясы. Мясцовае прыроднае асяроддзе слаба дэградаванае гаспадарчаю дзейнасцю людзей, а помнікі матэрыяльнай культуры сведчаць пра цікавую гісторыю Бельшчыны і Падляшша.

Зацікаўленне турызмам на Бельшчыне ў вялікай меры вынікае са знаходжання павета ў абшары адметных прыроднымі каштоўнасцямі Зялёных лёгкіх Польшчы. Павет перасякаюць важныя камунікацыі і ляжыць ён у цэнтральнай частцы ваяводства, якога амаль 40% тэрыторыі ахоплена аховай. Прыроднае асяроддзе павета вылучаецца на фоне краіны выдатнымі адметнасцямі...

(...)